2     Гульнявая праграма «Сонечныя казкі Ул.Караткевіча» адбылася 23 красавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 4«В» класа СШ №11.

      Дзеці пачыталі казачныя гісторыі пісьменніка, у якіх ён расказваў пра чароўную краіну і называў яе «нейкім прыгожым краем», што знаходзіцца «трошкі бліжэй да Сонца і трошкі далей ад Месяца». Вучням даспадобы прыйшліся гульні, у якіх яны самі выступалі ў якасці літаратурных герояў: Вераб'я і Савы, Мядзведзя і Жабкі, Чарапахі і Коткі і гульні, пабудаваныя на сюжэтах казак: «Вясна ўвосень», «Мужык і дзіва аднавокае», «Кацёл з каменчыкамі», «Вужыная каралева».

3