1     Гадзіна радзімазнаўства «Айчына мая залатая» па кнігам серыі «Маленькі прафесар» прайшла ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча 21 красавіка з удзелам вучняў 3«Г» класа СШ №11.

 

 

     Дзяцей пазнаёмілі з выданнямі серыі «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь», «Францыск Скарына са слаўнага горада Полацка», «Легендарныя палачане», «Асветнікі зямлі беларускай», «Знаёмцеся: гарадская плошча», «Мой Мінск». Трэццякласнікам расказалі пра полацкага князя Усяслава Чарадзея і святую Еўфрасінню Полацкую, пра пісьменніка Міколу Гусоўскага, пра першадрукара Францыска Скарыну, асветнікаў Сымона Буднага і Кірылу Тураўскага, пра сімвалы Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы, пра нашу сталіцу, пра знакавыя плошчы Мінска і Віцебска. Дзеці самі прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве і паказалі добрыя веды па гісторыі і сучаснасці нашай краіны.

2

3