1     Экалагічны прэс-цэнтр «Прырода роднага краю» прайшоў 29 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Маякоўскага для дзяцей, наведваючых школьны лагер ДУА «Сярэдняя школа №5».

 

 

   Школьнікі адправіліся ў вандроўку з лясным гаспадаром Лесавічком, які падрыхтаваў цікавыя заданні ў дарогу ведаў. Дзеці працавалі над заданнямі у камандах: «Мудрыя зверы» і «Буслы»: адгадавалі з якіх дрэў лісточкі, пазнаёміліся з паданнем пра бярозку, вершамі аб прыродзе, перастаўлялі літары, каб атрымаліся словы – назвы жывёл, збяралі букет з кветак у вазу.

      Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі стварылі экалагічнае дрэва, на якім кожны лісток – цытаты або урывак з вершаў вядомых беларускіх пісьменнікаў аб прыродзе. А каля кніжнай выставы дзяцей знаёміў са светам раслін і жывёл моцны жыхар лесу – мядзведзь.

2