1     Лепшыя вершы пра вясну і вясновыя святы са зборніка «Беларуская вясна» прагучалі на ўроку паэзіі «Сонца. Вясна. Квітненне» 12 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча з удзелам вучняў 4«В» класа ДУА «Сярэдняя школа №11».


     Дзецям прэзентавалі новы зборнік «Беларуская вясна», у які ўвайшлі лепшыя вершы, казкі, апавяданні беларускіх пісьменнікаў. У выкананні школьнікаў прагучалі цёплыя і сонечныя вершы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Грачаннікава, А.Зэкава, М.Мятліцкага, К. Камейшы, у якіх паэты з радасцю віталі вясновае абуджэнне прыроды, вясёлыя спевы, прыляцеўшых з выраю птушак, звон першых капяжоў і вясёлых раўчукоў, а таксама іншыя чароўныя пераўтварэнні ў навакольным свеце. Артыстычнае і эмацыянальнае чытанне было адзначана гучнымі апладысментамі аднакласнікаў і добрымі адзнакамі настаўніцы.

2

3