1   Прыняць удзел у літаратурным калейдаскопе «Хараство зімовай казкі» 12 студзеня запрасілі вучняў 1-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №28» супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул.Караткевіча.

 

 

     Дзяцей пазнаёмілі з сюжэтамі і героямі літаратурных твораў беларускіх, рускіх і замежных пісьменнікаў, разам з вучнямі разабралі павучальны змест кожнай чароўнай гісторыі, ахарактарызавалі дзеючых персанажаў і іх учынкі. Дзецям таксама расказалі пра звычаі і абрады, якія выкарыстоўвалі нашы продкі пры святкаванні зімовых свят.