1З яркімі эпізодамі рамана «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча пазнаёміліся на фальклорна-этнаграфічнай гадзіне «Таямніцы народнай душы» удзельнікі гуртка «Бусляня» бібліятэкі імя Ул.Караткевіча.


     16 кастрычніка дзецям расказалі пра старадаўні звычай нашых продкаў аддаваць на некалькі год малалетняга сына князя на выхаванне ў сялянскую сям'ю («дзяцькаванне»), пра абрад падстрыжэння ў падлеткі. Вучням зачыталі замалёўкі правядзення народных свят, тэксты ліра-эпічных народных песен каляндарна-абрадавага і сямейнага цыклаў, паданняў і легенд, выкарыстаных у рамане, і растлумачылі сімволіку назвы эпічнага твора. Пры дапамозе кардону і пластыліну дзеці зрабілі ілюстрацыю да рамана «Каласы пад сярпом тваім».

2