1Біяграфічны ўрок аб маленстве знакамітага беларускага пісьменніка падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул.Караткевіча.


      6 кастрычніка библіятэкары наведалі ДУА «Гімназія №9», дзе расказалі вучням 3«А» і 3«Б» класаў пра атмасферу ў сям'і пісьменніка, пра тое, якую ролю ў яго жыцці адыгралі бацькі і дзядуля, у якім узросце ён пачаў чытаць і якая кніга для будучага паэта стала настольнай.

      Школьнікаў зацікавіла інфармацыя пра першыя творчыя вопыты Ул.Караткевіча, пра ўдзел у літаратурным гуртку «Званочак», а таксама пра яго іншыя захапленні і таленты. Бібліятэкар расказала пра любімыя і не вельмі любімыя прадметы ў школе, пра адзнакі, пра першую сустрэчу з вядомымі пісьменнікамі. Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана гадам Вялікай Айчыннай вайны, якая застала Валодзю ў Маскве, а потым эвакуацыя, пошукі родных, уцёкі на фронт, жыццё ў разбураным фашыстамі Кіеве і, нарэшце, вяртанне ў родную Оршу. Закончылася мерапрыемства гульнямі па казках Ул.Караткевіча.

3