З 1 па 4 верасня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча чытачы розных узростаў прымалі ўдзел у сітуацыйнай гульні «Знаки на дорогах нам в пути помогут».
Бібліятэкары знаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з кнігамі, якія ў даступнай форме дапамагаюць засвоіць правілы дарожнага руху, вучаць правільна паводзіць сябе на дарозе. Займальныя гульнявыя заданні з дарожнымі знакамі, сітуацыйныя заданні інспектара Святлафорава, загадкі ў вершах, размешчаныя ў кнігах, дапамаглі дзецям лепш засвоіць дарожную грамату, зразумець парады па бяспечным паводзінам пешаходаў.