1

 

  13 жніўня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прашла гадзіна мастацтва па творчасці вядомага віцебскага мастака Святланы Мішурнай «Вытокі натхнення», у якой бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №11».

 

 

     Старшакласнікам расказалі пра жыццёвы шлях Святланы Анатольеўны, пра падзеі, якія спрыялі станаўленню яе як творцы, пра тэматыку, жанры і тэхніку напісання карцін, пра удзел у міжнародных выставах. Асаблівую ўвагу падлеткаў звярнулі на карціну «Памяць і помнік», на якой адлюстраваны помнік Марку Шагалу, што знаходзіцца ў пачатку вуліцы Пакроўскай. Слухачам расказалі пра той уплыў, які аказалі палотны вядомага віцебскага мастака на яе ўласную творчую дзейнасць. Напрыканцы мерапрыемства прагучалі вершы і проза Святланы Мішурнай.

3