1     11 і 17 лютага ў бібліятэцы імя Я.Маўра для вучняў 5-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №2» прайшлі урокі роднай мовы «Загадаю я па-руску, адкажы па-беларуску».

 

 

     Пачыналіся ўрокі з прэзентацыі «Вандроўка па Беларусі». З яе дапамогай вучням нагадалі аб тым, чым ганарацца жыхары нашай краіны: гераічным мінулым, чароўнай прыродай, багатай культурнай спадчынай. Далей вучням прапанавалі напісаць на пялёстках рамонка заканчэнне фразы «Маю Беларусь я называю...», пагуляць у «перакладчыка», даць адказ на роднай мове на рускія загадкі.

    Пяцікласнікі з азартам збіралі з розных слоў беларускія прыказкі, адказвалі на пытанні-жарты, вучылі на памяць лічылкі-жарты і чыталі ўрыўкі з вершаў беларускіх паэтаў М.Пазнякова, У.Дубоўкі, Я.Купалы пра родную мову. Напрыканцы школьнікі пазнаёміліся з новымі беларускімі кнігамі для дзяцей на роднай мове.

2

3

4