1    13 лютага ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 1-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11» прайшоў урок-знаёмства з народным святам Масленіца «Наша Масленіца гадавая, яна госцейка дарагая».

  

    Дзецям расказалі, як спраўлялі Масленіцу нашы продкі, якіх традыцый і звычаяў прытрымліваліся пры святкаванні кожнага дня масленічнага тыдня, якія стравы гатавалі, якія забавы былі самымі папулярнымі на Віцебшчыне.

     Вучні таксама прынялі ўдзел у абрадавых гульнях і віктарынах ад самой спадарыні Масленіцы, тым самым змаглі дакрануцца да вытокаў народных традыцый, зразумелі патаемны сэнс масленічных рытуалаў нашых продкаў.

23