1     9 лютага супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул.Караткевіча, арганізавалі выязную выставу «Не жартуйце з агнём!» ў кінатэатр «Мір», прыўрочаную да паказу мастацкага фільма «Гульні з агнём».

     

     На выставе былі прадстаўлены кнігі і матэрыялы з перыядычнага друку, плакаты і буклеты па пажарнай бяспецы. Перад дэманстрацыяй фільма гледачам расказалі, пра асноўныя прычыны пажараў, нагадалі меры перасцярогі і дзеянні, накіраваныя на выратаванне з агню, а таксама пра гісторыю ўзнікнення арганізаванай барацьбы з полымем і аснашчэнне сучаснай пажарнай машыны.

   З дзецьмі былі праведзены фізкультхвілінка па эпізоду тушэння мора з казкі К.Чукоўскага «Блытаніна», гульні «Даскажы патрэбнае слова» і «Хто пажарным дапамагае?», а таксама віктарына «Калі агонь бывае знішчальным, а калі карысным?».

2

3