1     6 лютага супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул.Караткевіча арганізавалі ў ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі» выязную выставу «Змагаюся, верую, люблю...», прысвечаную 75-годдзю Вялікай Перамогі і ролі жанчыны ў набліжэнні гэтага святога для ўсяго народа дня.

 

 

     Слухачамі агляду па выставе сталі хлопчыкі і дзяўчынкі ДУА «Дзіцячы дом горада Віцебска» і члены Віцебскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».

    Галоўнай тэмай выставы і агляда па ёй стаў подзвіг жанчыны-маці, якая адпраўляла сваіх сыноў на вайну, чакала і верыла, што яны вернуцца дадому; подзвіг жанчыны-франтавічкі, санітаркі, партызанкі і падпольшчыцы, жанчыны-працаўніцы, якая кавала Перамогу ў халодных цахах заводаў, карміла краіну сваёй працай на зямлі.

2

     Падчас агляду прагучалі кранальныя радкі вершаў Вольгі Бергольц, Канстанціна Сіманава, Расула Гамзатава, Юліі Друнінай, Ніны Давыдзенкі, прысутныя пазнаёміліся з карцінамі вядомых мастакоў М.Савіцкага «Партызанская мадона», А.Дэйнэкі «У акупацыі», С.Герасімава «Маці партызана», з фотаздымкамі з архіваў фотахронікі БелТА, а таксама даведаліся пра лёсы некаторых жанчын-Герояў Савецкага Саюза, пра помнікі, устаноўленыя жанчынам у Беларусі і Расіі.

3

4