1     У бібліятэцы імя Ул.Караткевіча 3 лютага прайшла літаратурна-мастацкая гадзіна па персанальнай выставе работ члена клуба мастакоў-аматараў «Контур» Ніны Васільеўны Воранавай «Зімовыя гісторыі», у якой бралі ўдзел вучні 3-4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11».

 

 

     Дзецям расказалі пра аматарскае аб'яднанне самадзейных мастакоў, у якое ўваходзяць творцы розных узростаў і розных мастацкіх напрамкаў, пра першыя вопыты Ніны Воранавай з фарбамі і мальбертам, пра асноўную тэматыку яе работ, пра выставы яе карцін, што праходзілі ў апошні час.

4

2

     У літаратурнай старонцы мерапрыемства дзеці слухалі вершы паэтаў-класікаў і сучасных аўтараў і вызначалі да якіх карцін яны найбольш падыходзяць; адказвалі на пытанні віктарыны па казках С.Маршака «Дванаццаць месяцаў» і П. Бажова «Срэбны капыток», сюжэты якіх знайшлі адлюстраванне на карцінах мастачкі «12 месяцаў» і «Зімовая казка»; а таксама шмат цікавага даведаліся пра гісторыю святкавання Новага года ў нашай краіне і пра гісторыю ўпрыгожвання елкі, што знайшло адлюстраванне ў такіх работах Ніны Воранавай, як «Навагоднія цацкі», «Бабулін чамаданчык», «Свята для ўсіх», «Дзяцінства» і іншыя.

3

     Запрашаем усіх наведаць выставу «Зімовыя гісторыі», якая будзе праходзіць у бібліятэцы да 29 лютага. Сюжэты карцін зразумелыя для гледачоў розных пакаленняў і падкупляюць сваёй шчырасцю і добрымі адносінамі да прыроды, да людзей, да роднай зямлі.

5