7     4 лютага супрацоўнікі бібліятэкі імя П.Броўкі разам з вучнямі 1«Б» класа ДУА «Гімназія №7 г. Віцебска» напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы «правялі» ўрок беларусазнаўства.


     Юныя чытачы «дакрануліся» да радкоў беларускай казкі, падзяліліся ўражаннямі аб прачытаным з бібліятэкарам. Як цудоўна, што казка на роднай мове выклікае захапленне, дапамагае лепш разумець мову нашых продкаў. Мерапрыемства дазволіла ўдзельнікам перажыць моцныя пачуцці радасці і гонару за сваю Радзіму, пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, які трэба шанаваць.

2

56

3

4