1     30 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло пасяджэнне гуртка «Бусляня» з цыкла мерапрыемстваў па творчасці Ул.Караткевіча «Калі ажывае кніга».

     На першым занятку (фальклорная гадзіна па матывах апавядання «Калядная рапсодыя») гурткоўцы з твора Ул.Караткевіча даведаліся, як святкавалі каляды на Палессе: як упрыгожвалі пакоі, якія стравы падавалі на стол, як «прыбіралі каравай», як апраналіся, як дзяўчаты варажылі, як гуртам «водзілі казу», баранілі яе ад «ваўка» і спявалі пра яе песні, бо каза – гэта дух нівы і плоднасці, добрага ўраджаю.

     Дзецям нагадалі таксама, што значны адбітак на старажытнае язычніцкае свята Каляды накладвалі і традыцыйныя хрысціянскія ўяўленні, згодна з якімі менавіта ў гэты дзень анёл прынёс пастухам добрую вестку аб нараджэнні Ісуса Хрыста. На практычнай частцы занятка гурткоўцы вырашылі выразаць з паперы фігурку анёла, каб той быў заўсёды побач і ахоўваў дом ад бяды.

2