1     З 25 студзеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча праходзіць выстава дзіцячай тэхнічнай творчасці «Тэхнаград», прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

 

     На выставе прадстаўлены работы, выкананыя ў розных тэхніках, навучэнцаў ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (педагогі Паўленка Анжэліка Аляксандраўна, Паўловіч Святлана Міхайлаўна, Матвеева Алена Андрэеўна, Кокарава Яўгенія Віктараўна, Балаш Таццяна Міхайлаўна).
    Тут можна ўбачыць самалёты, машыны, замкі, трансформеры, матацыклы з кардону, верталёты, самалёты, машыны-цягачы, караблі з дрэва, маленькія хаткі і вялікія дамы з паперы, робата-павука з пенапласта.

2

3

4

     Для наведвальнікаў бібліятэкі аформлена выстава кніг і перыядычных выданняў у дапамогу тым, хто займаецца тэхнічнай творчасцю, мадэліраваннем і канструяваннем. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, якая дапаможа абудзіціць цікавасць да тэхнічных ведаў, да вопыта тэхнічнай дзейнасці, да вынаходніцтва і, зразумела, развіць творчае і тэхнічнае мысленне, прасторавае ўяўленне, уменне працаваць з навуковай літаратурай.

5

6

7