1     24 студзеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча вучні 4«В» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» прынялі ўдзел у паэтычным турніры «Сэрцам роднага слова краніся».

   

      Мерапрыемства пачалося выразным чытаннем вершаў беларускіх паэтаў пра мову, асвечаную духам высокай старажытнай кніжнасці і распрацаванай цудоўнымі першакласнымі майстрамі прыгожай пісьменнасці. Вершы Рыгора Барадуліна і Максіма Танка, Ніла Гілевіча і Генадзя Бураўкіна, Дануты Бічэль-Загнетавай і Міхася Пазнякова прагучалі як прызнанні ў любові і вернасці, як заклікі да развіцця і захавання матчынай мовы.

     Потым дзеці разгадвалі загадкі-блытанкі, загадкі-двухбакоўкі, загадкі-метаграмы, стараліся хутка і правільна вымавіць скорагаворкі, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў і фразеалагічных абаротаў, якія ў народзе называюць залацінкамі народнай мудрасці або самародкамі роднай мовы, падбіралі для кожнага жыццёвага выпадка ветлівыя словы. Напрыканцы турніра былі падведзены вынікі і адзначаны найбольш актыўныя, артыстычныя і здагадлівыя яе ўдзельнікі.

2

3