1     21 студзеня чытачы бібліятэкі імя Ул. Караткевіча – вучні 2 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №34 г. Віцебска» адправіліся ў завочнае падарожжа па рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза «Зімовая казка».

 

     Падарожжа было прыўрочана да Дня Дзеда Мароза і Снягуркі. Дзецям прадставілі выданне В.Семакова і М. Бамбізы «Дзед Мароз і яго радня», а таксама кнігі «Беларускі Дзед Мароз» і «Маёнтак беларускага Дзеда Мароза». Вучням расказалі, як Дзед Мароз апынуўся ў Белавежскай пушчы, як для яго будавалі палац, што знаходзіцца ў Скарбніцы, як выглядае церам яго ўнучкі Снягуркі, якія экспанаты знаходзяцца ў Музеі ледзянога быта, а таксама пра іншыя казачныя мясціны маёнтка: Чароўны Млын, засыпаны калодзеж, Паляну дванаццаці месяцаў, Елачку выкананых пажаданняў, Гарбаты масток і, вядома, пра тое, якія цікавыя забавы чакаюць наведвальнікаў Белавежскай пушчы ў святочныя дні.

2