1    6 снежня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча адбылася музычна-паэтычная вечарына «Ты рвешся ў краіны, гарады...» з удзелам віцебскай паэтэсы Наталлі Салаўёвай і трыа «Каўчэг» (мастацкі кіраўнік Аляксандр Іваноў).

     Наталля Фёдараўна пазнаёміла чытачоў з асобным цыклам сваіх вершаў, прадстаўленых у зборніках «Восень ставіць спектаклі» і «На перакрыжаванні зорак і лёсаў». На вечарыне ў выкананні паэтэсы прагучалі вершы з раздзелаў «Гарадскія арабескі» і «Жывыя фрэскі краін і гарадоў», якія адправілі чытачоў у завочнае кругасветнае падарожжа з Віцебска ў Грэцыю і Літву, Расію і Галандзію, Италію і Японію і зноў у наш родны горад.

    Музычным упрыгожваннем вечарыны сталі песні ў выкананні трыа «Каўчэг»: «Песня пра Віцебск», «Белая Русь», «Мы зоркамі з нябёс». Цудоўны гарманічны саюз паэзіі і музыкі падарыў чытачам бібліятэкі яркія ўражанні і добры настрой.

2

3