1    Літаратурная гадзіна «Жывая повязь часоў» 26 лістапада у бібліятэцы імя Ул.Маякоўскага была прысвечана Уладзіміру Караткевічу – выдатнаму  пісьменніку, паэту, драматургу, сцэнарысту, нашаму земляку і прымеркавана да 89–годдзя са дня яго нараджэння.


    Вучні 7«А» класа ДУА «Сярэдняя школа №30» пазнаёміліся з творчым і жыццёвым шляхам пісьменніка, «адчынілі» скарбонку класікі беларускай літаратуры. Цікавыя факты біяграфіі Ул.Караткевіча былі перамежаваны лірычнымі застаўкамі з вершаў пісьменніка, відэасюжэтам аб яго творчасці.

2