1

 

    10 кастрычніка супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча правялі для вучняў 8«А» і 10«А» класаў ДУА «Гімназія №9» патрыятычную гадзіну «Чатыры гады мужнасці і гераізму», прысвечаную 75–годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


    Старшакласнікам расказалі пра пачатак вайны, пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці, пра карныя аперацыі фашыстаў па знішчэнню мірных жыхароў і ваеннапалонных, пра партызанскі і падпольны рух, арганізаваны на тэрыторыі Беларусі.

    Асобная частка мерапрыемства была прысвечана аперацыі «Баграціён»: як распрацовываўся план, хто быў яго галоўным складальнікам, якія франты і партызанскія зоны ўдзельнічалі ў наступленні, як мужна і самаадданна змагаліся за свабоду беларускіх гарадоў савецкія воіны, як няпроста праходзіла Віцебска-Аршанская аперацыя, у ходзе якой і быў вызвалены наш горад. Пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі ўдзельнікам мерапрыемства нагадалі пра помнікі і мемарыяльныя кампазіцыі, якія берагуць памяць пра той ратны подзвіг.

2