29 чэрвеня  на пляцоўцы каля драматычнага тэатра імя Я. Коласа і помніка А.С. Пушкіну адбылося свята кнігі "Літаратура роднага краю", якое было прысвечана Дню горада.  У праграме свята - рэкламная акцыя "Ура! Бібліятэка!" , акцыя "Буккросінг. Адправімі кнігу у падарожжа!", прэзентацая праекта "Летняя чытальная зала". Жыхары і госці горада мелі магчымасць пагартаць старонкі новых кніг і часопісаў,  прыняць удзел у віктарынах "Ці ведаеце Вы свой горад?", "Краіна казак", атрымаць адказ на свае пытанне з дапамогай "Літаратурных гаданняў". У межах свята ля помніка А.С. Пушкіну адбылося музыкальна-паэтычнае свята, пад час якога выступілі вядомыя  віцебскія паэты Т. Гусачэнка, Б. Беляжэнка, В. Русілка, М. Намеснікаў, Д. Сімановіч і інш.