У ЦГБ імя М. Горкага 30 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё першай экспазіцыі “Магія вышыўкі” студыі аматараў вышыўкі ДУ “Культурна-гістарычны комплекс “Залатое кальцо Віцебска “Дзвіна”. Кіраўнік студыі – Г.М.Хіневіч. Работы выкананы ў розных тэхніках вышывання і здзіўляюць гледача разнастайнасцю тэматыкі - тут і карціны, і пейзажы, і іконы, і кветкі... Акрамя гэтага асобна прадстаўлены работы з прыватных калекцый “Бабулін куфар”: вышываныя рушнікі, сурвэткі, абрусы.