1

 

    5 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла літаратурная гадзіна «Я жыву за дажджом, за вясёлкаю», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Еўдакіі Лось.

 

 

    Вучням 3«Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» расказалі пра няпросты жыццёвы лёс знакамітай зямлячкі і прадставілі яе кнігі, адрасаваныя дзіцячаму чытачу: «Лясная кветка», «Абутая ёлачка», «Казка пра Ласку», «Смачныя літара», у якіх так шмат дабрыні, святла і цяпла, вясёлкавых колераў і дасціпнага гумару. На мерапрыемстве прагучалі вершы паэтэсы, сагрэтыя любоўю да роднай зямлі, роднай мовы, сваіх бацькоў і ўсіх простых людзей.