29 лістапада ў ДУА «Сярэдняя школа №25 г. Віцебска» супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул.Караткевіча прадставілі выязную кніжную выставу «Гімн жанчыне» і правялі агляд літаратуры для членаў пярвічнай арганізацыі педагогаў г. Віцебска ГА «Беларускі саюз жанчын».
Бібліятэкары расказалі пра найбольш знакавыя ў беларускай гісторыі жаночыя постаці: Рагнеду, Еўфрасінню Полацкую, Сафію Слуцкую, Барбару Радзівіл. Асаблівую ўвагу звярнулі на кнігі пра бяспрыкладны подзвіг нашых суайчынніц у гады Вялікай Айчыннай вайны. Апошняя старонка агляда была прысвечана нашым сучасніцам: спартсменкам, маці-гераіням, працаўніцам у самых розных сферах. Прысутныя зацікавіліся шыкоўным выданнем «Жанчыны Беларусі», у якім асобную старонку занялі нашы землякі: народная артыстка Беларусі Святлана Акружная, дырэктар сярэдняй школы №29 Людміла Бараноўская, грамадскі дзеяч Зоя Крот.
Адна з прысутных на аглядзе жанчын, Данілевіч Зоя Валер'еўна, знайшла сябе на фотаздымках у часопісе «Служба выратавання», што стала для яе прыемнай неспадзяванкай і сапраўдным падарункам.