20180508 1407508 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла інфармацыйная гадзіна "Да Перамогі шлях быў доўгім і няпростым".

Вучням 6 "Г" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" нагадалі асноўныя вехі і падзеі Вялікай Айчыннай вайны: абарона Брэсцкай крэпасці і Магілёва, бітвы пад Сянно, Масквой і Сталінградам, Курская дуга і блакада Ленінграда, аперацыя "Багратыён" і вызваленне Еўропы, якія знайшлі адлюстраванне ў дакументальнай і мастацкай літаратуры.

На мерапрыемстве гучалі радкі з твораў Вольгі Бергольц і Канстанціна Сіманава, Мусы Джаліля і Сяргея Смірнова. Шмат цікавых фактаў прагучала пра легендарнага разведчыка Рыхарда Зорге, які змог атрымаць дакладную інфармацыю аб нападзенні нацысцкай Германіі на СССР, пра Парад Перамогі, пра разгром берлінскай групы нямецкіх войскаў і штурм Рэйхстага.

Музычным афармленнем мерапрыемства сталі добра вядомыя ўсім ваенныя песні: "Свяшчэнная вайна", "Дзень Перамогі" "Жураўлі" і інш.

20180508 141350