IMG 69896 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для 1-3–х класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" прайшоў канцэрт "Свята сонечнай вясны" з нагоды Міжнароднага жаночага дня.

У канцэрце прынялі ўдзел навучэнцы ДУА "Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 4 г. Віцебска" (музычны педагог Вольга Ткачова). У іх выкананні прагучалі вядомыя класічныя і сучасныя творы: Д. Кабалеўскага "Клоуны", Р.Гліера "Раманс", М. Радрыгеса танга "Кумпарсіта", Ф. Лея "Гісторыя кахання", Л.Бетховена "Да Элізы", М. Дунаеўскага "Калыханка", П. Макартні "Жоўтая падводная лодка", а таксама песні "Маміны вочы" і "Лічылачка".

Прысутныя ўважліва слухалі юных музыкантаў і дарылі ім шчодрыя апладысменты, адгадвалі загадкі пра музыку і музычныя інструменты, суперажывалі героям павучальных музычных казак.

IMG 6977