22 лютага ў Центральнай гарадской бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Rad№0" мастака, дызайнера, старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Святланы Баранкоўскай.
Творы, якія прадстаўлены на выставе, зроблены ў аўтарскай тэхніцы ручнога ткацтва.
Філасофію праекта "Rad№0" можна трактаваць па-рознаму.
Радно – гэта аснова. Рад нумар zero. Нулявы рад – пачатак новага шляху да сябе, спазнанне і ўвасабленне адвечнай таямніцы сусветнага парадку і радасці быцця.
Святлана Баранкоўская – вельмі цікавы суразмоўца з глыбокім унутраным светам. Прысутных захапіла яе апантаная ўлюбёнасць у творчасць, у гісторыю Беларусі, ў людзей і жыццё наогул.
Выстава будзе працаваць да 20 сакавіка.