IMG-f8d2b1f11a506c5ad71f7b30655a2656-V9.1

 

 

 

 

 

 

2 лютага бібліятэка імя Янкі Маўра запрасіла вучняў 6 "А"класа ДУА "Сярэдняя школа № 31 г. Віцебска" на краязнаўчую гадзіну "Край родны, любімы", прысвечаную 80-годдзю з дня заснавання Віцебскай вобласці.

Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Віцебскай вобласці, адметнымі асаблівасцямі яе жывёльнага і расліннага свету. Юныя чытачы даведаліся, чаму Віцебшчыну завуць "беларускай Швейцарыяй", "блакітнай жамчужынай краіны". Шасцікласнікам расказалі пра самае старажытнае паселішча на Беларусі – Полацк і першае дзяржаўнае ўтварэнне на беларускіх землях – Полацкае княства.

Пад час мерапрыемства школьнікі даведаліся шмат цікавага пра цэнтр Віцебскай вобласці – горад Віцебск. Ім расказалі пра герб горада, разам з бібліятэкарамі яны ўспомнілі самыя цікавыя легенды, якія існуюць у Віцебску. Потым дзеці пабывалі ў ролі экскурсаводаў і расказалі пра вядомыя ім славутасці роднага горада.

Мультымедыйная прэзентацыя дапамагла прысутным пабываць у цікавых гістарычных мясцінах горада, пазнаёміцца з яго архітэктурай, помнікамі. Дзеці складалі пазлы з асноўнымі славутасцямі Віцебска, а потым добрымі словамі прызнаваліся ў пачуццях сваёй малай радзіме.