заст  «Правілы паводзін для добрых хлопчыкаў і дзяўчынак» – так называўся ўрок ветлівасці, які прайшоў 4 і 5 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча для вучняў пачатковых класаў СШ №11.

  Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі на выставе, у якіх запісаны правілы паводзін у грамадскім транспарце, за сталом, у тэатры, рэкамендацыі як ладзіць зносіны з аднакласнікамі, блізкімі і незнаёмымі людзьмі. Таксама на мерапрыемстве прагучалі вершы на тэму ветлівасці і добрых паводзін, а на абмеркаванне была вынесена казка С. Пракоф'евай «Не буду прасіць прабачэння». Атрыманыя веды дзеці замацавалі падчас віктарыны «Быць ветлівым зусім не проста».1