заст     Літаратурна-патрыятычнае падарожжа «Зямля, што клічуць Руссю Белай» адбылося ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось 10 лістапада для выхаванцаў дзіцячага сада №92

     Слухаючы «Казку-прытчу пра бусла» Лёлі Багдановіч хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб гісторыі ўзнікнення назвы нашай краіны. Далей пазнаёміліся з дзяржаўнымі і неафіцыйнымі сімваламі Беларусі, пачулі цікавы аповед пра маляўнічую прыроду роднага краю, пра нашых сучаснікаў і слынных продкаў. Для маленькіх гасцей бібліятэкі прагучалі вершы беларускіх паэтаў аб нашай Радзіме.12