IMG 20210929 153936     Пазнавальная гадзіна «Зубр – сімвал Беларусі» прайшла 28 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для вучняў 2 «Г» класа СШ №11 г.

     Дзецям расказалі пра беларускіх асілкаў, пра гісторыю іх існавання на тэрыторыі нашай краіны, пра тое, чым сілкуюцца лясныя волаты, як растуць, як выжываюць зімой. Дзяцей пазнаёмілі таксама з казкамі Васіля Віткі «Казка пра цара зубра», Уладзіміра Мазго«Адзінец», з вершамі Сяргея Панізніка «Зубрава трава», Міколы Чарняўскага «Каго баіцца зубр». Дзеці самі пачыталі скорагаворкі, каламбуры і акравершы, персанажамі якіх таксама сталі магутныя валадары Белавежскай пушчы.IMG 20210929 145608