1     Святочная гадзіна «Хлеб – сімвал адзінства», у якой прынялі ўдзел вучні 3«А» і 3«Г» класаў СШ №11 прайшла 22 верасня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

     Дзецям расказалі пра маштабную патрыятычную акцыю, у ходзе якой за 13 дзён было праехана 6,5 тысяч кіламетраў і сабрана зерне новага ўраджая з 118 районаў рэспублікі. Вучні даведаліся таксама пра тое, што восем караваяў было выпечана ў мядзельскім агракультурным комплексе «Наносы Отдых» па старажытным рэцэптам, а потым адзін з надпісам «Беларусь» быў пакінуты ў Музее хлеба, а астатнія адпраўлены па рэгіёнам з надпісамі назваў абласцей.

     Дзецям расказалі пра нялёгкую працу хлебаробаў, паказалі старажытныя прылады працы, якія выкарыстоўвалі нашы продкі для апрацоўкі зямлі і выпечкі хлеба. Напрыканцы мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў летняга чытання. Самыя актыўныя наведвальнікі бібліятэкі атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.

2