заст     У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 18 чэрвеня прайшла эколага-пазнавальная гадзіна «Птушкі – крылатая песня зямлі».

     У пачатку мерапрыемства бібліятэкар нагадала, што знаёмства з птушкамі пачынаецца з самага ранняга дзяцінства: з казак пра мудрага крумкача і хітрунню сароку, шэранькага верабейку і магутнага арла, з сустрэч з крылатымі сябрамі ў полі, на лузе, у лесе, у вёсцы, у горадзе, з птушыных песень, якія па вясне бываюць асабліва звонкімі і вясёлымі. 1    Дзецям расказалі пра экалагічную ролю птушак: распаўсюджанне насення раслін, рэгуліроўка колькасці насякомых, знішчэнне шкоднікаў садоў і лясоў, а таксама пазнаёмілі са знешнім выглядам, характэрнымі рысамі паводзін асобных беларускіх птушак. Удзельнікі мерапрыемства змаглі паглядзець відасюжэты пра асобных прадстаўнікоў птушынага царства і пачуць іх спевы.2