h-7385     У бібліятэцы імя Ул.Караткевіча 10 чэрвеня для наведвальнікаў летняга лагера СШ №25 прайшла гадзіна беларускага фальклора «Героі славянскай міфалогіі».

     Прысутныя на мерыпрыемстве з цікавасцю слухалі расповеды пра незвычайных міфічных істот, якімі ва ўяўленнях нашых продкаў быў населены ўвесь навакольны свет: палі і лясы, азёры і рэкі, падворкі і хаты. Дзеці даведаліся, як яны жылі, валадарылі, гаспадарылі, дапамагалі ці шкодзілі, пра іх характары, звычкі і норавы.
    Прысутныя задалі бібліятэкару шмат пытанняў, і к канцу мерапрыемства ўжо ўсе добра ведалі, што той, хто трымае ў руках два вялікія камяні – гэта Пярун; той, хто ўвесь у ціне і водарасцях – гэта Вадзянік; а той, хто хапае непаслухмяных дзяцей і нясе да сябе ў нару - гэта Хапун.
    Цудоўна ілюстраваныя кнігі, прадстаўленыя на выставе, дапамаглі дзецям уявіць чароўны свет міфаў і казак, што зберагла людская памяць і захавала вусная творчасць нашага народа.MyCollages