1зас     Святочная праграма «Няхай усміхаюцца дзеці» прайшла 4 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча. Яна была прысвечана пачатку лета і пачатку самых вялікіх канікул.

     У праграме бралі ўдзел наведвальнікі летніх лагераў СШ №11 і СШ №25. Дзецям прапанавалі прыняць удзел у гумарыстычных віктарынах і гульнях. У займальнай форме, дзякуючы кнізе Рыгора Остэра «Права детёнышей», расказалі пра іх правы і абавязкі, і нагадалі, што лета - гэта пара адпачынку і пара летняга чытання. На мерапрыемстве прагучалі вядомыя дзіцячыя песні і вясёлыя мелодыі. Дзеці з задавальненнем падпявалі і танчылі.1.11.2