1     Гадзіна цікавай інфармацыі «Блакітныя пацеркі Зямлі» да Сусветнага дня водных рэсурсаў прайшла 24 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

 

 

 

      У мерапрыемстве бралі ўдзел вучні 3«А» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска», якім расказалі пра самае дзівоснае і поўнае таямніц рэчыва, без якога не было б жыцця на нашай планеце, правялі экскурс у гісторыю здабычы, захоўвання вады і будаўніцтва першых вадаправодаў.

     Удзельнікі мерапрыемства ўважліва слухалі пра карысныя ўласцівасці вады, пра жывую і мёртвую ваду, пра рэкі і азёры, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Дзеці пачулі цікавую інфармацыю пра моры і акіяны і нават змаглі патрымаць у руках марскія экспанаты з уласнай калекцыі супрацоўніка бібліятэкі.

2

3