8   Адкрыццё выставы малюнкаў пераможцаў і ўдзельнікаў Міжнароднага конкурса дзіцячага малюнка «Мы – дзеці Космаса», заснаваным Дабрачынным фондам імя А.І. Рэрыха і Цэнтрам Рэрыхаў у 2016 годзе, адбылося 4 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча.

  

     На выставе прадстаўлены работы юных мастакоў з розных краін свету, у тым ліку і з гарадоў Беларусі. У малюнках дзяцей, выкананых у розных тэхніках, знайшлі адлюстраванне іх роздумы пра Сусвет і Галактыкі, зоркі і планеты, пра незвычайную прыгажосць касмічнай прасторы, адзінства чалавека і космаса, адказанасці за нашу зямлю.

     Удзельнікі выставы перадалі ў сваёй творчасці не толькі прыгажосць, але звязаныя з ёй глыбокія ўнутраныя перажыванні, пра што яскрава гавораць назвы работ «У абдымках Сонца шчаслівая планета», «Прыгажосць сваёй душы адкрываю Космасу», «Кветка жыцця» і іншыя.

2

     У адкрыцці выставы прыняла ўдзел малодшы навуковы супрацоўнік ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Золотое кольцо города Витебска «Двина» Інна Васільеўна Садаводава, якая расказала вучням 1-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» пра мэту і задачы Міжнароднага конкурса і пра магчымасць кожнага адкрыць у сабе талент і ўбачыць незвычайную прыгажосць касмічных прастораў.

 3

5      Пастаянная чытачка бібліятэцы - вучаніца 4 «Б» класа Эвеліна Пухавая - выканала на скрыпцы сваю любімую музычную кампазіцыю.

4

     А потым дзеці пазнаёміліся з малюнкамі і кнігамі, прадстаўленымі на выставе, паглядзелі відэакліпы на тэму космаса і пад кіраўніцтвам валанцёра Таццяны Васільеўны Клімянок прыступілі да адлюстравання ў фарбах свайго асабістага бачання касмічных прастораў. Работы ў дзяцей атрымаліся яркімі, вельмі прыгожымі і ў кожнай з іх быў закладзены пасыл любові і дабрыні да людзей на планеце Зямля і да іншых насельнікаў Сусвета.

7