DSCN19133 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі з нагоды святкавання 135-годдзя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа адбылася святочная праграма "Спяшайцеся з паэтам стрэцца...", у межах якой прайшла акцыя "У дар музею". Творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, друкаваныя і самаробныя выданні, якія прысвечаны жыццю і творчасці Якуба Коласа, ва ўрачастай абстаноўцы былі перададзены супрацоўнікам музея.

Галіна Георгіеўна Данілава - дырэктар ЦБС г.Віцебска - перадала "Дзяржаўнаму літаратурна-мемарыяльнаму музею Якуба Коласа" падарунак ад дзіцячай бібліятэкі імя М Лынькова – самаробную кнігу "Якуб Колас. Вершы для дзяцей", якая была падрыхтавана супрацоўнікамі бібліятэкі для ўдзелу ў абласной выставе-аглядзе самаробнай кнігі, прымеркаванай да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якая экспанавалася ў Полацку. Драўляная вокладка кнігі выканана з выкарыстаннем тэхнікі лазернай рэзкі, малюнкі – акварэль.

Мы спадзяемся, што наша кніга стане адным з экспанатаў багатай калекцыі сувеніраў, падораных музею.