IMG 20171103 103441Завочная экскурсія "Коласаўскія адрасы Беларусі", прысвечаная 135 годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, адбылася ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось 3 лістапада.

Семікласнікам ДУА "Гімназія №4 г. Віцебска" было прапанавана віртуальнае падарожжа па мясцінах Беларусі, з якімі было звязана жыццё і творчасць "мэтра" нацыянальнай літаратуры. Акінчыцы, Мікалаеўшчына, Ласток, Альбуць, Смольня, вядомыя сёння як літаратурна-мемарыяльныя філіялы, насычаны Коласаўскім духам і перадаюць атмасферу тых далёкіх гадоў. Накіроўваючыся па шляху пісьменніка, удзельнікі завочнай экскурсіі "пабывалі" на Палессі ў Пінкавічах і Люсіне, у Лунінцы, завіталі ў Вільню і Мінск. Ішла гаворка пра значныя падзеіі і малавядомыя факты з жыцця Я.Коласа. Прагучалі вершы "Беларусам", "Беларуская мова", казка "Дудар", якія і сёння застаюцца актуальнымі.

IMG 20171103 110739