IMG 653223 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для слухачоў павышэння кваліфікацыі бібліятэкараў устаноў адукацыі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбылася паэтычна-музычная імпрэза "Восень на вуліцы – вясна ў душы" з удзелам вакальнай групы "Каўчэг".

У выкананні Аляксандра Іванова, Святланы Кім, Валянціны Іванковіч гучалі вершы, аўтарскія песні, песні на словы вядомых рускіх паэтаў і паэтаў-землякоў пра пору года, якая натхняла і натхняе таленавітых творцаў. Аўдыторыя атрымала асалоду ад дзівоснага сплава паэзіі, музыкі і выканання і была вельмі ўдзячна бібліятэцы за арганізацыю мерапрыемства.