вгму мама 3-112 кастрычніка ў інтэрнаце № 3 ВДМУ адбылася літаратурная гадзіна "Матуліным сэрцам змалку сагрэты мы", падрыхтаваная біблятэкай імя Еўдакіі Лось. На прыкладах твораў мастацкай літаратуры ішла размова аб Маці, аб яе бязмежнай любві да сваіх дзяцей, аб незвычайнай сіле матчынага сэрца. Прагучалі ўзнёслыя і адначасова шчымлівыя вершы М.Маляўкі, В.Шніпа, Р.Гамзатава, своеасаблівыя прызнанні дарослых сыноў.

Асобная тэма літаратурнай гадзіны - маці, страціўшыя сваіх дзяцей праз войны. Гучалі радкі з кнігі С.Алексіевіч "У вайны не жаночы твар", якія былі вельмі ўзрушана прыняты аўдыторыяй. Пазнаёміліся студэнты і з сучаснай літаратурай, якая дае вельмі розныя прыклады адносінаў маці і дзяцей. Ішла гаворка пра кнігі М.Халфінай "Мачыха", М.Трауб "Дрэнная маці", М.Л.Піка"Сэрца маці".

Напрыканцы сустрэчы прагучаў кранальны ўрывак з кнігі У.Ліпскага "Мама. Малітва сына".