xEQyXEt6Zt0-1"Душа Беларусі – Купала і Колас!" – пад такой назвай 11кастрычніка ў музеі "Беларуская хатка" СШ № 35 прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя, якая была прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Яе глядачамі сталі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Першамайскага раёна г. Віцебска.

Перад прысутнымі прайшла панарама жыцця і творчасці песняроў, яны пачулі шмат новай і цікавай інфармацыі з жыцця пісьменнікаў.

Вучні 5-7 класаў чыталі вершы Якуба Коласа "Родныя вобразы", "На полі вясной". Усім спадабаўся інсцэніраваны ўрывак з верша Янкі Купалы "Маці і сын". Гучалі песні на словы Песняроў. Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы дабрыні і добрага настрою.