P 20170902 1105022-га верасня Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Горкага прыняла ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства ў г. Полацку, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 1155- годдзю г. Полацка. У складзе дэлегацыі творчых калектываў г. Віцебска бібліятэка прывезла ў слынны Полацк кніжныя выставы: "Віцебск ад старажытнасці да сучаснасці", "Вялікі пачынальнік Францыск Скарына", "Віцебшчына літаратурная".

Цудоўнае свята вылілася ў вялікае шоў талентаў, але цэнтральнае месца ў ім усё-такі займала кніга і ўдзельнікі свята праяўлялі цікавасць да выставы, знаёміліся з прадстаўленай літаратурай.

P 20170902 091139