IMG 20170810 11134210 жніўня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў школьнага лагера ДУА "Сярэдняя школа № 28 г. Віцебска" прайшло фальклорнае свята народаў ханты і мансі "Дзень Вароны".

Свята пачалося з перасказу хантыйскай легенды пра тое, як з'явілася традыцыя ўшанавання вароны, свяшчэннай птушкі, што сваім крыкам разбудзіла матухну прыроду і выратавала ўсё жывое. Далей дзеці ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, віктарынах і конкурсах, якія праводзяцца ў гэты дзень: "Закончы фразу...", "Вызначы пералётных і зімуючых птушак", " Растлумач прыкметы", "Дай адгадкі на паўночныя загадкі". Дзецям расказалі таксама легенду пра тое, як утварыліся вадаёмы на Югорскай зямлі і прапанавалі прыняць удзел у гульні "Ручайкі, азёры, рэчкі".

IMG 20170810 111537

Напрыканцы мерапрыемства дзеці па звычаю народаў ханты і мансі прывязалі да галінак дрэва рознакаляровыя стужкі і загадалі жаданні. Карэнныя жыхары паўночнага краю вераць, што пажаданае ў Дзень Вароны абавязкова збудзецца.

IMG 20170810 114055