IMG 6383Эпіграфам да гадзіны цікавых паведамленняў "Вынаходкі, падказаныя чалавеку прыродай" сталі словы А. Герцэна "Грандыёзныя рэчы робяцца грандыёзнымі сродкамі. Адна прырода стварае вялікае дарма".

Мерапрыемства адбылося ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча  26 ліпеня для наведвальнікаў школьнага лагера ДУА "Сярэдняя школа №28 г. Віцебска" і было прымеркавана да Года навукі.

Падлеткам расказалі пра вадародную энергетыку і пра тое, што ў тэрмітаў яна стала "паліўным стандартам" ужо мільёны гадоў таму, пра сучасныя дасягненні ў медыцыне, пра дасканалыя віды ўзбраення – лазеры і плазменныя пушкі, пра прылады начнога бачання і лятучых мышэй, якія арыентуюцца ў цемнаце пры дапамозе ўльтрагука, пра сучасныя рухавікі і сверхтрывалы матэрыял, з якога вырабляюць бронежылеты, пра мадагаскарскага "павука Дарвіна", які тчэ нітку ў 10 разоў крапчэйшую за кеўрал.