IMG 5513Вясна абуджае да жыцця не толькі кожную травінку, кожную істоту, але і бударажыць нашы пачуцці. Вясной, як ніколі, хочацца кахаць, усміхацца адно аднаму, радавацца сонцу, святлу і цеплыні, прыгожай музыцы і песні.

"Вясна нам душу растрывожыла" - так называлася вечарына адпачынку, якая прайшла 26-га сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча.

У выкананні віцебскіх спявачак Ганны Касцянкі, Вольгі Секунды і Таццяны Кулаковай прагучалі песні розных гадоў пра вясну і каханне. Дзякуючы ўнікальным галасам, артыстызму і поўнай самааддачы вакалістак, кожная песня ўспрымалася як асобны спектакль, які вызываў у аўдыторыі палітру самых розных пачуццяў. Слухачы суперажывалі, ўсміхаліся і падпявалі выканаўцам.

IMG 5517

Вельмі цёпла была ўспрынята і паэтычная старонка вечарыны. Лірычныя вершы С. Ясеніна, С. Шчыпачова, У. Маякоўскага арганічна ўпісаліся ў агульную канву мерапрыемства. Вечарына закончылася, а аўдыторыя не разыходзілася: усе жадалі выказаць словы ўдзячнасці тым, хто падарыў ім сапраўднае свята вясны, багатае на пачуцці і эмоцыі.