IMG 5438Гадзіна цікавых паведамленняў па кнігах Галіны і Сяргея Трафімавых "Надзвычайныя сумкі" і "Гэта што за прыгуны?", выдадзеных у серыі "Расказы Дзеда Прыродаведа", адбылася 13 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для вучняў 1 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска".

Дзеці даведаліся пра тое, ці ёсць сумка ў грака, у якога звера сумка для пераноса дзіцяці знаходзіцца на спіне матулі, што носіць у сумцы марскі конік, а таксама, чаму знакаміты байкапісец Іван Крылоў назваў страказу круцёлкай, якія жукі ўмеюць рабіць сальта-мартале, чаму дэльфіны так высока ўзлятаюць над вадой. Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнятэцы Дзеда Прыродаведа: выконвалі займальныя заданні, рашалі галаваломкі і задачы, разгадвалі рэбусы і красворды.