IMG 520928 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў школьнага лагера ДУА "Сярэдняя школа №28 г. Віцебска" была арганізавана забаўляльная праграма "Хутка свята – Новы год".

Дзеці паразважалі, адкуль прыходзіць Новы год, калі знікае Стары год, хто такая Каралева Ноч? Бібліятэкар пазнаёмила іх з книгай В.Семакова і М. Бамбізы "Дзед Мароз і яго радня", а таксама нагадала прысутным сюжэты зімовых казак С. Маршака "Дванаццаць месяцаў" і Я. Шварца "Два браты". Потым дзеці чыталі навагоднія вершы і прынялі ўдзел у шматлікіх конкурсах і гульнях: "Упрыгожванні на елку", "Пажаданні" "Угадай мелодыю", "Зімовыя загадкі", "Танцавальныя бугі-вугі". У фінале свята прагучалі навагоднія песні, а пасля "чароўных" слоў зазіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі і сама "кніжная" елка.